ПРА НАС
З пачатку нашай працы на беларускім рынку ў 2001 годзе мы набылі рэпутацыю надзейнага партнёра, які прапануе высакаякасную прадукцыю па канкурэнтных цэнах.
Мы ўважліва сочым за сусветнымі тэндэнцыямі развіцця навукі аб кармленні і здароўі жывёл і ўводзім сучасныя распрацоўкі для дасягнення больш высокіх вынікаў нашымі кліентамі.
На нашым складзе заўсёды маецца ў наяўнасці ўвесь набор вітамінаў, амінакіслот, мікраэлементаў і кармавых дабавак для вытворчасці прэміксаў і камбікармоў.
З'яўляючыся найбуйнейшым трэйдарам у Рэспубліцы Беларусь усіх сыравінных кампанентаў для вытворчасці вітамінна-мінеральных сумесяў і канцэнтратаў, мы заўсёды можам прапанаваць нашу прадукцыю ў самыя кароткія тэрміны па самай выгаднай цане.
Мы будзем рады падзяліцца сваімі ведамі і аптымізаваць вашу вытворчасць.
Кампанія «ЛАКРУА» не проста вядзе паспяховы бізнес — яна свядома і паслядоўна рэалізуе місію сацыяльнай адказнасці. Клопат пра дзяцей, асабліва тых, хто патрабуе асаблівай увагі, а таксама падтрымка адукацыйных устаноў — гэта не разовая акцыя, а трывалая традыцыя, якую каманда кампаніі лічыць справай гонару.
Адным з прыярытэтных кірункаў дабрачыннай дзейнасці «ЛАКРУА» застаецца дапамога дзецям з асаблівасцямі развіцця, што навучаюцца ў Улукаўскай дапаможнай школе-інтэрнаце. На працягу некалькіх гадоў кампанія аказвае ўстанове ўсебаковую падтрымку: ад набыцця сучаснай тэхнікі і мэблі да арганізацыі мерапрыемстваў, што дорыць дзецям радасць і адчуванне цуду.
Сёлета «ЛАКРУА» перадала школе-інтэрнату інтэрактыўныя дошкі для навучання і салодкія падарункі да Дня абароны дзяцей і Новага года, працягваючы традыцыю ўвагі і клопату.
Мота-клуб Minsk Chapter Belarus, HOG разам з «ЛАКРУА» зноў падарыў выхаванцам інтэрната незабыўныя ўражанні. У пачатку лета дзеці пабывалі ў Гомельскім парку, дзе каталіся на атракцыёнах і атрымлівалі асалоду ад прагулкі на цеплаходзе. Гэтыя сустрэчы ўжо сталі сапраўдным святам, якое дзеці з нецярпеннем чакаюць штогод.
Падтрымка адукацыі — яшчэ адзін важны кірунак дзейнасці «ЛАКРУА». Кампанія працягвае дапамагаць у тэхнічным аснашчэнні навучальных устаноў. Так, у дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №33 г. Мінска» быў праведзены рамонт у кабінеце матэматыкі, устаноўлена новая мэбля і інтэрактыўная дошка. Яшчэ адна дошка перададзена для пачатковых класаў.
Дадаткова праводзіцца рамонт у кабінеце школьнага псіхолага і дэфектолага, што дапаможа стварыць яшчэ больш камфортнае і бяспечнае асяроддзе для працы з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў асаблівым педагагічным падыходзе.
ТАА «ЛАКРУА» і надалей будзе падтрымліваць тых, хто мае ў гэтым патрэбу, ствараючы ўмовы для развіцця, навучання і шчаслівага дзяцінства.

ВЫТВОРЧАСЦЬ ПРЭМІКСАЎ
- Мы вырабляем стандартныя варыянты прэміксаў і складаныя шматкампанентныя вітамінна-мінеральныя сумесі па індывідуальных рэцэптах. Дапамагаем іх увесці і адаптаваць ва ўмовах вашай вытворчасці для максімальнай яе эфектыўнасці.
- Для адаптацыі прадуктаў пад сыравінную базу кліентаў мы праводзім аналіз наяўнай сыравіны ў лабараторыях нашых партнёраў.
- Распрацоўваем дыеты з нізкім утрыманнем пратэіна з выкарыстаннем канцэпцыі ідэальнага пратэіна і генетычных асаблівасцяў гадуемага пагалоўя PIC, DanBred, Aviagen, ISA (Hendrix Genetics Company), Babcock, Hisex і г.д.
- Мы выкарыстоўваем сыравіну ад надзейных, правераных пастаўшчыкоў і ажыццяўляем пільны ўваходны кантроль.
ГАНДАЛЬ АМІНАКІСЛОТАМІ, ВІТАМІНАМІ, МIНЕРАЛЬНЫМІ КАМПАНЕНТАМІ І КАРМАВЫМІ ДАБАЎКАМІ
- Мы з'яўляемся найбуйнейшым пастаўшчыком у Рэспубліку Беларусь амінакіслот (метыянін, лізін, трэанін, трыптафан, валін, iзолейцiн, аргінін), вітамінаў і іншых кармавых дабавак для вытворчасці прэміксаў, канцэнтратаў і камбікармоў.
- Мы былі першай кампаніяй, якая пачала прадаваць трэанін, трыптафан, валін, iзолейцiн i аргiнiн у Беларусі.
- Шырокі асартымент вітамінаў, амінакіслот, мікраэлементаў і кармавых дабавак ад вядучых сусветных вытворцаў заўсёды маецца ў наяўнасці на нашым складзе і пастаянна пашыраецца і ўдасканальваецца.
- Мы выкарыстоўваем інавацыйныя кармавыя дабаўкі, якія дазваляюць дасягнуць паляпшэння вытворчых паказчыкаў і зніжэння сабекошту прадукцыі.
- Мы першыя ў Беларусі пачалі ўкараняць канцэпцыю нізкапратэінавых рацыёнаў, якія дазваляюць знізіць расход кармоў, павялічыць прыбаўленні і палепшыць якасць мяса.
ГАНДАЛЬ НАСЕННЕМ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ КУЛЬТУР
- Асноўны акцэнт ставіцца на шматгадовыя і аднагадовыя бабовыя травы і травасумесі.
- Мы з'яўляемся найбуйнейшым пастаўшчыком у Рэспубліку Беларусь люцэрны еўрапейскай (Італія, Германія, Данія) селекцыі.
- У асартыменце насення таксама шырока прадстаўлены злакавыя і крыжакветныя культуры, пашавыя і ўкосные травасумесі, газонные травы.
- Мы маем уласную вытворчую базу па ачыстцы, сартаванні, змешванню і ўпакоўцы насення траў.
- Мы пастаўляем насенне нашым кліентам, размешчаным у Германіі, Польшчы, Венгрыі, Італіі, Канадзе і іншых краінах.
НАШЫ ПАРТНЁРЫ
Наша кампанія прапануе ў Рэспубліцы Беларусь прадукцыю найбуйнейшых у свеце вытворцаў амінакіслот, вітамінаў і іншых кармавых дадаткаў.
Нашымі кліентамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца практычна ўсе вядучыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы краіны, у тым ліку ўсе найбуйнейшыя птушкафабрыкі і прэміксныя заводы.
Мы шануем нашых партнёраў і імкнемся забяспечыць максімальна высокі ўзровень сэрвісу.
НАШЫ ПАСТАЎШЧЫКІ
Мы даўно працуем на кармавым рынку і маем рэпутацыю надзейнага партнёра, які заўсёды выконвае свае абавязацельствы. З усімі партнёрамі, з якімі працавалі ў мінулым, і працуем зараз, у нас захоўваюцца даверныя сяброўскія адносіны. У выпадку ўзнікнення ўзаемных бізнес інтарэсаў мы заўсёды гатовы аднавіць супрацоўніцтва.
Нашы партнёры за час нашай працы на кармавым рынку:
