ФЕРМЕНТЫ

Агульнавядома, што многія пажыўныя і мінеральныя рэчывы ў кармах знаходзяцца ў цяжкадаступнай форме. Адной з галоўных задач, якую вырашаюць кармавыя ферменты, з'яўляецца павышэнне каштоўнасці корму за кошт вызвалення маладаступнай часткі пажыўных і мінеральных рэчываў у сыравіне. Таксама нельга забываць аб зніжэнні дзеяння антыпажыўных фактараў і глейкасці корму, што, як вынік, вядзе да паляпшэння працэсаў стрававання і агульнага стану страўнікава-кішачнага тракту, а ў выніку зніжае расход корму на адзінку прадукцыі і павышае рэнтабельнасць вытворчасці. Зніжэнне сабекошту кармоў за кошт выкарыстання мясцовай сыравіны і ферментных прэпаратаў уяўляе вялікі практычны інтарэс. Дослед прымянення ферментаў паказвае, што эканамічна эфектыўная рэалізацыя генетычнага патэнцыялу жывёл і птушкі немагчымая без прымянення ферментных прэпаратаў.

Натугрэйн TS

Ферменты:
— энда-1,4-ß-ксіланаза (прадуцэнт Aspergillus niger CBS 109.713) з актыўнасцю не менш 5600 адз/г;
— энда-1,3(4)-ß-глюканаза (прадуцэнт Aspergillus niger DSM 18404) з актыўнасцю не менш за 2500 адз/г.
Дапаможныя рэчывы:
пшанічнае вотруб'е, алей, сульфат магнію.
Форма выпуску: парашок.

Iнструкцыя па ўжываннi

Акстра ХВ 201 ТРТ

Ферменты (штам Trichoderma reesei):
— энда-1,4 бэта-ксіланаза з актыўнасцю не менш за 12200 адз/г;
— энда-1,3(4) бэта-глюканаза з актыўнасцю не менш за 1520 адз/г.
Дапаможныя рэчывы:
сульфат натрыю, полівінілавы спірт, крухмал, цукроза, тальк.
Форма выпуску: гранулы.

Iнструкцыя па ўжываннi

Натугрэйн TS L

Ферменты:
— энда-1,4-ß-ксіланаза з актыўнасцю не менш за 5600 адз/г;
— энда-1,3(4)-ß-глюканаза з актыўнасцю не менш за 2500 адз/г.
Прадуцэнт Aspergillus niger.
Стабілізатар: гліцэрын.
Форма выпуску: раствор.

Iнструкцыя па ўжываннi

Акстра XBPHY 601 L

Фермент 6-фітаза не менш за 5000 адз/г, фермент энда-1,4-бэта-ксіланаза — з актыўнасцю не менш за 8113 адз/г і фермент энда-1,3 (4)-бета-глюканаза — з актыўнасцю не менш за 1013 адз/г. 
Штам-прадуцэнт Trichoderma reesei.
Дапаможныя рэчывы: сарбiтол, хларыд натрыю, сарбат калія, бензаат натрыю, ацэтат натрыю і вада.
Форма выпуску: раствор.

Iнструкцыя па ўжываннi

Натуфос Е 10000

Фермент 6-фітаза (штам Aspergillus niger) з актыўнасцю не менш за 10000 адз/г.
Дапаможныя рэчывы:
пшанічнае вотруб'е, магнію сульфат, алей.
Форма выпуску: парашок.

Iнструкцыя па ўжываннi

Акстра PHY 10000 TPT2

Фермент 6-фітаза (штам Trichoderma reesei) з актыўнасцю не менш за 10000 адз/г.
Дапаможныя рэчывы: сульфат натрыю, гідратаваны сілікат магнію (тальк), полівінілавы спірт, фітат натрыю, карбанат кальцыя.
Форма выпуску: гранулы.

Iнструкцыя па ўжываннi

Натуфос Е 10000 G

Фермент 6-фітаза (штам Aspergillus niger) з актыўнасцю не менш за 10000 адз/г.
Дапаможныя рэчывы: кукурузны крухмал, гуміарабік, поліэтыленавы воск і алеінавая кіслата, полівінілавы спірт, вада.
Форма выпуску: гранулы.

Iнструкцыя па ўжываннi

Натуфос 5000 Комби L

Фермент 3-фітаза з актыўнасцю не менш за 5000 адз/г.
Ферменты энда-1,4-ß-ксіланаза з актыўнасцю не менш за 5600 адз / г і энда-1,4-ß-глюканаза c актыўнасцю не менш за 2500 адз/г.
Прадуцэнт Aspergillus niger.
Дапаможныя рэчывы: гліцэрын і дыстыляваная вада.
Форма выпуску: раствор.

Iнструкцыя па ўжываннi