Люцэрна

Люцэрна (Medicago sativa L.) прарастае ў рэгіёнах свету з найбольш умеранымі кліматычнымі ўмовамі. Яна выдатна развіваецца на добра дрэнаваных глебах з дастатковым утрыманнем вапны, калія і фасфату. Люцэрна мае глыбока пранікальную каранёвую сістэму, што робіць яе здольнай вытрымліваць моцныя засухі. Гэта прадуктыўная расліна з высокай пажыўнай каштоўнасцю. Люцэрна пачынае расці ранняй вясной і хутка адрастае пасля скошвання. Яе можна нарыхтоўваць на сена, а таксама сіласаваць у сумесі з іншай травой. Люцэрну таксама можна сушыць у сушылках і рабіць з яе гранулы. Культура падзяляецца па ступені супакою, улічваючы восеньскае адрастанне пасля апошняга ўкосу. Ступені вылічаюцца ад 1 да 9, дзе 9 — найвышэйшая актыўнасць росту ў восеньскі перыяд, што азначае меншую зімаўстойлівасць.

ДЗІМІТРА італьянская селекцыя

Люцэрна пасяўная Дзімітра — ранняспелы тэтраплойдны сорт італьянскай селекцыі ( "Continental semences s.p.a."). За 2015–2018 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 135 ц/га, максімальная ўраджайнасць 279 ц/га атрымана на ДСГУ «Жыровічская СС» у 2017 годзе.
Сорт хутка адрастае ўвесну і пасля ўкосаў. Сярэдняя вышыня расліны 83 см. Aблiсцеласць 51%. Сорт па зімаўстойлівасці, устойлівасці да палягання і засухі нязначна ніжэй кантрольнага сорту Превосходная і склалі 4,5:4,8 і 4,4 бала адпаведна. За перыяд вегетацыі атрымліваюць 4–5 укосаў.












ВЕРКА нямецкая селекцыя

Заяўнік: Селекцыйна-насенняводчая фірма «Feldsaaten Freudenberger GmbH & Co.KG» (Германія).

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2011.

Марфалагічныя прыкметы: куст прамастаячага тыпу. Сцябло круглявай формы, мяккае, апушанае. Кусцістасць сярэдняя. аблiсцеласць сцябла ад сярэдняга да моцнага. Лісце зялёнае, эліпсападобнае, слабаапушанае, без васковага налёту, мяккае. Прылісткі эліптычнай формы, зялёныя, слабаапушаныя. Суквецце — скарочаная гронка, шматкветкавая, цыліндрычнай формы, сярэдняй шчыльнасці. Кветкі светла-фіялетавыя. Бабы спіральна-закручаныя ў 1,5–2,0 абароту, буйныя, светла-карычневыя. Насенне ныркавіднай формы, вуглаватае, жоўтае або светла-бурае.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: за 2008–2010 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 150,8 ц/га, максімальная — 233,4 ц/га атрымана на ДСГУ «Мазырская СС» у 2009 годзе. Гатунак характарызуецца ўстойлівасцю да палягання і засухі. Зімаўстойлівасць на ўзроўні кантрольнага гатунку і ў сярэднім склала 4,8 бала. Хутка адрастае ўвесну і пасля ўкосаў. За вегетацыю дае 3–4 укосу. Утрыманне ў сухім рэчыве: бялку — 17,3%, кальцыя — 1,3%, магнію — 0,25%, абалонiны — 33,9%. Збор бялку — 26,5 ц/га.

ПЛАТА нямецкая селекцыя

Заяўнік: Селекцыйна-насенняводчая фірма «Feldsaaten Freudenberger GmbH & Co. KG» (Германія).

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2010.

Марфалагічныя прыкметы: куст полупрамастаячага тыпу, кампактнай формы. Сцябло круглявай формы, неапушанае, галінастае. Лісце зялёнае, тройчатае, яйкападобнай формы, слабаапушанае, без васковага налёту. Суквецце — шматкветкавая гронка, шчыльная. Кветкі сіне-фіялетавай афарбоўкі. Бабы спіралепадобныя ў 2–3 абароту. Насенне ныркавіднай формы, вуглавата-круглявае, жоўта-карычневае.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: ранняспелы гатунак. За 2007–2009 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 147,1 ц/га, максімальная ўраджайнасць 260,3 ц/га атрымана на ДСГУ «Мазырская СС» у 2008 годзе. Хутка адрастае ўвесну і пасля ўкосаў. За вегетацыю дае 3–4 укосу. Гатунак характарызуецца высокай устойлівасцю да палягання і добрай зімаўстойлівасцю. Утрыманне ў сухім рэчыве: бялку — 16,1%, кальцыя — 1,39%, магнію — 0,26%. Збор бялку — 25,1 ц/га.

КРЭНА дацкая селекцыя

Заяўнік: Селекцыйна-насенняводчая фірма «DLF-Seeds A/S» (Данія).

Год уключэння ў дзяржаўны рэестр гатункаў: 2016.

Марфалагічныя прыкметы: расліна сярэдняй вышыні. Інтэнсіўнасць зялёнай афарбоўкі ў лісця сярэдне выяўленая. Даўжыня цэнтральнага лісточка — сярэдняя, шырыня ад сярэдняй да шырокай. Кветкі фіялетавай афарбоўкі.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: сярэдняспелы, зімаўстойлівы, устойлівы да палягання і адносна ўстойлівы да засухі гатунак. За 2013–2015 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 109 ц/га, максімальная — 170 ц/га атрымана на ДСГУ «Лепельская СС» у 2015 годзе. Гатунак добра адрастае ўвесну і пасля ўкосаў. За перыяд вегетацыі дае 3–4 укосу. Утрыманне ў сухім рэчыве бялку 18,97%, збор бялку 21,5 ц/га.

ДАЙСІ дацкая селекцыя

Заяўнік: Селекцыйна- насенняводчая фірма «DLF-Trifolium A/S» (Данія).

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2004.

Марфалагічныя прыкметы: куст прамастаячы. Сцябло вышынёй 55–80 см. Кусцістасць моцная. Лісце круглае, цёмна-зялёнае. Кветкі светла-фіялетавыя. Насенне ныркавіднай формы, светла і цёмна-жоўтае.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: гатунак адносіцца да сярэдняспелага тыпу. Вегетацыйны перыяд ад пачатку вясновага адрастання да першага ўкосу 55–63 дня. Увесну адрастае сярэдне, пасля ўкосаў хутка, за лета дае 3–4 укосу. За гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 91,5 ц/га, максімальная — 174 ц/га. Змест бялку 18%. Гатунак патрабавальны да ўмоў урадлівасці і кіслотнасці глебы. Добра расце толькі на нейтральных глебах з pH 6,5–7,0. Добра развіваецца на супясчаных і эрадаваных суглінкавых глебах, багатых пажыўнымі рэчывамі. Гатунак зімаўстойлівы.

ВЕГА-87 расійская селекцыя

Аўтары: Ю.Піскавацкі, Ю.Ненарокаў, Г.Сцепанава, В.Міхалеў.

Заяўнік: ДНУ «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў ім. В.Р.Вільямса».

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2008.

Марфалагічныя прыкметы: куст прамастаячага тыпу, кампактнай формы. Сцябло круглявай формы, сярэднегалінастае. Лісце зялёнае, эліптычнай формы, з зазубрынкамі ў верхняй частцы, слабаапушанае, без васковага налёту. Прылісткі сярэдняга яруса светла-зялёныя, ланцэтнай формы, з апушэннем. Суквецце — шматкветкавая галоўка, сярэдняй шчыльнасці. Кветкі сіняй афарбоўкі з невялікай прымешкай іншых кветак. Бабы спіралепадобныя ў 2,5–4,0 абароту. Насенне ныркавіднай формы, вуглавата-круглявае, жоўта-фіялетавай афарбоўкі.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: ранняспелы гатунак. За 2005–2007 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 115,7 ц/га, максімальная ўраджайнасць — 159,4 ц/га атрымана на ДСГУ «Лепельская СС» у 2007 годзе. Перыяд ад пачатку вясновай вегетацыі да першага ўкосу 44–52 дня. Гатунак зімаўстойлівы і ўстойлівы да палягання. Хутка адрастае ўвесну і пасля ўкосаў. Добра расце і развіваецца на слабакіслых і нейтральных глебах. Утрыманне ў сухім рэчыве: бялку — 16,1%, кальцыя — 1,22%, магнію — 0,24%. Збор бялку — 20,5 ц/га.

САРГА расійская селекцыя

Заяўнік: ФДБНУ «УРАЛЬСКI НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ІНСТЫТУТ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ» (Расія).

Год уключэння ў Дзяржаўны рэестр гатункаў: 2017.

Марфалагічныя прыкметы: расліна ад нізкай да сярэдняй вышыні, тып куста - полупрамастаячы. Лісце цёмна-зялёнай афарбоўкі. Час пачатку цвіцення — сярэдні. Частата раслін з вельмі цёмнымі сіне-фіялетавымі кветкамі — нізкая. Частата раслін са змяшанымі кветкамі — высокая. Частата раслін з крэмавымі, белымі або жоўтымі кветкамі сярэдняя. Даўжыня сцябла пры поўным красаванні, уключаючы галоўку, сярэдняя.

Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: сярэдняспелы дыплоідны гатунак. За 2014–2016 гады выпрабавання сярэдняя ўраджайнасць сухога рэчыва склала 113 ц/га, максімальная — 211 ц/га атрымана на ДСГУ «Лепельская СС» у 2016 годзе. Гатунак зімаўстойлівы, устойлівы да палягання, адносна ўстойлівы да засухі, паразы бурай плямістасцю, каранёвымі гнілямі. За вегетацыю дае 3 ўкосу. Змест бялку ў сухім рэчыве 18,86%, збор бялку 21,7 ц/га.