КАНЮШЫНЫ

Канюшына (род Trifolium) у натуральных умовах сустракаецца ў большасці ўмераных і субтрапічных рэгіёнаў свету, за выключэннем Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Віды канюшыны, якія культывіруюцца, натуралізаваліся і паспяхова выкарыстоўваюцца ва ўмераных рэгіёнах па ўсім свеце. Канюшына вельмі карысная ў якасці корму для жывёлы, таму што багатая бялком, фосфарам і кальцыем, забяспечваючы тым самым паўнавартаснае харчаванне як у зялёнай, так і ў сухой фазе. Яе кветкі вельмі прывабныя для пчол, і канюшынавы мёд з'яўляецца распаўсюджаным прадуктам пчалярства.
У дадатак да сваёй галоўнай каштоўнасці, у якасці корму для жывёл у выглядзе сенажу, пашы і сіласу, канюшына з'яўляецца каштоўнай, паляпшаючай і захоўваючай глебу папярэдняй раслінай (папярэднікам). Канюшына дадае ў глебу да 170 кг на гектар азоту і павялічвае даступнасць іншых пажыўных рэчываў для наступных культур.

КАНЮШЫНА ЛУГАВАЯ чырвоная

Чырвоная канюшына (Trifolium pratense L. sensu lato) добра расце на многіх тыпах глеб, за выключэннем вельмі лёгкіх, кіслых або багністых.

Яна мае глыбока пранікальную каранёвую сістэму, якая робіць чырвоную канюшыну засухаўстойлівыай. Чырвоная канюшына з'яўляецца важным кампанентам канюшынна-травяной сумесі для адна-, двухгадовых сенажацяў (на сянаж).

Чырвоная канюшына шырока вырошчваецца ў многіх краінах з умераным кліматам і добра пераносіць нізкія тэмпературы ў зімовы перыяд.

Тэтраплоідныя гатункі больш жыццяздольныя і абліственыя.









КАНЮШЫНА ПАЎЗУЧАЯ белая

Белая канюшына (Trifolium repens L.) лепш расце на глебах з добрай вільгацяёмістасцю. На пяшчаных глебах таксама можна атрымаць высокія ўраджаі пры ўмове дастатковых ападкаў або паліва. Белая канюшына больш устойлівая, чым чырвоная, і фармуе шмат новых парасткаў. Зімаўстойлівая. На пашах белая канюшына значна павышае смакавыя якасці травяной масы і паядаемасць яе жывёламi. Пераварваемасць белай канюшыны, уключаючы кветкі, вельмі высокая. Драбналістыя гатункі асабліва прыдатныя для страўлівання, тады як крупналістныя віды могуць выкарыстоўвацца таксама і для сенажу.









КАНЮШЫНА ГІБРЫДНАЯ ружовая

Канюшына гібрыдная (Trifolium hybridum L.) валодае тымі ж характарыстыкамі росту, што чырвоная і белая канюшыны. Яна добра расце на кіслых і багністых глебах. Гібрыдныя гатункі канюшыны выкарыстоўваюцца ў сумесях травы для вырошчвання ў гэтых тыпах глеб ва ўмераных кліматычных зонах. Працягласць жыцця канюшыны гібрыднай звычайна складае 2–3 гады.