ПАШАВЫЯ СУМЕСІ

Склад пашавых травасумесяў уключае наступныя культуры:

  • райграс пашавы
  • райграс гібрыдны
  • цімафееўка лугавая
  • аўсяніца лугавая
  • аўсяніца чырвоная
  • фестулоліум
  • купкоўка зборная
  • метлюжок лугавы
  • канюшына паўзучая

Для Рэспублікі Беларусь ТАА «Лакруа» прапануе травасумесі серыі FEEDMAX вытворчасці DLF-TRIFOLIUM A/S (Данія). Серыя FEEDMAX уключае ў сябе цэлы шэраг травасумесяў з рознымі складамi, распрацаваныя спецыялістамі для розных агратэхнічных умоў і патрэб пакупніка, дзеля атрымання высокапрадуктыўнай кормавытворчасці. Маючы розныя тэрміны спеласці, кампаненты травасумесі FEEDMAX забяспечваюць больш раўнамернае адрастанне травастою на культурным угоддзі, тым самым захоўваючы бесперапынны пашавы канвеер падчас усяго вегетацыйнага сезона. Высокая энергія росту і хуткае здзірваненне дазваляе скарыстаць культурныя пашы з травасумессю FEEDMAX ужо ў год закладкі.

УКОСНЫЯ СУМЕСІ

Склад укосных травасумесяў уключае наступныя культуры:

  • райграс пашавы
  • райграс гібрыдны
  • райграс аднагадовы
  • цімафееўка лугавая
  • аўсяніца лугавая
  • аўсяніца чырвоная
  • фестулоліум
  • купкоўка зборная
  • кастрэц безасцюковы
  • люцэрна
  • канюшына лугавая
  • канюшына гібрыдная

Для Рэспублікі Беларусь ТАА «Лакруа» прапануе ўкосныя травасумесі са збалансаванымі складамi для кожнага пэўнага пакупніка. Мэта — атрыманне высокапрадуктыўнай кормавытворчасці. Пры складанні рэцэптуры ўкоснай сумесі спецыялісты ТАА «Лакруа» комплексна ўлічаць усе пажаданні пакупніка. Арганізацыя гандлёва-вытворчага працэсу ў кампаніі дазваляе прапанаваць Вам якаснае імпартнае і айчыннае насенне у складзе сумесяў па нізкіх цэнах.