Метыянiн

Метыянін — адна з найважнейшых амінакіслот у кармленні жывёл, адносіцца  да незаменных амінакіслот. Метыянін - першая лімітавальная амінакіслата ў рацыёнах птушкі, рыбы і высокапрадуктыўнай малочнай скаціны і другая лімітавальная — для свінняў. Метыянін грае найважнейшую ролю ў працэсах абмену рэчываў. Ён патрэбен для сінтэзу пратэіну ў тканінах, цягліцах, поўсці, сінтэзу ферментаў і гармонаў росту для ўсіх відаў жывёл. Метыянін выкарыстоўваюць галоўным чынам у рацыёнах птушкі і свінняў, рыб, пушных звяроў, кошак, сабак.

ТАА «Лакруа» прапануе метыянін вытворчасці кампаній:  

 

Evonik Industries

(Германiя)

MetAmno®

(DL-метыянiн 99%)

                    CHEILJEDANG BIO

(Iнданэзiя)

 L-Met 100®

(L-метыянiн 99%)

 

Засцярожаная  форма метыяніну.

У кармленні жвачных жывёл выкарыстоўваецца метыянін, пакрыты адмысловай абалонкай, у сувязі з тым, што выкарыстанне традыцыйных формаў метыяніну не эфектыўнае і эканамічна неапраўдана. У высока прадукцыйных кароў вялікая частка метыяніну ідзе на сінтэз бялку малака: пры яго нястачы змяншаецца ўтрыманне бялку ў малаку, зніжаецца прадукцыйнасць і ўкормленасць жывёл.

ТАА «Лакруа» прапануе засцярожаны метыянін Mepron® (DL-метыянін 85%) вытворчасці Evonik Industries (Германія)