Амінакіслоты

Ва ўтварэнні тканак арганізма жывёлы ўдзельнічаюць не менш чым за 22 амінакіслоты. Незаменныя амінакіслоты — гэта амінакіслоты, якія жывёла не можа сінтэзаваць самастойна і якія ў сувязі з гэтым павінны паступаць у патрэбнай колькасці разам з кармамі.
Тая амінакіслата, якая ў гэтым выпадку першай спыніць сінтэз бялку, носіць назву першай лімітавальнай амінакіслаты рацыёну. Наглядна гэта вызначэнне дэманструе так званая Бочка Лібіха.
Кожная дошка ў ёй адпавядае незаменнай амінакіслаце. Самая кароткая дошка (першая лімітавальная амінакіслата) вызначае ёмістасць бочкі ці той узровень, на якім жывёла можа скарыстаць пратэін рацыёну для сінтэзу бялку. Пры падаўжэнні кароткай дошкі (ці ўзроўня адпаведнай амінакіслаты ў рацыёне) сінтэз бялку можа быць узныты да ўзроўня другой лімітавальнай амінакіслаты і г.д. Такім чынам, даданне нават невялікай колькасці лімітавальнай амінакіслаты будзе спрыяць значнаму паляпшэнню якасці корму. У збожжавых рацыёнах для свінняў першай лімітавальнай амінакіслатой звычайна з'яўляецца лізін, тым часам як для птушкі — метыянін.