Райграс пашавы (шматгадовы) (Lolium perenne L.)

Райграс пашавы (Lolium perenne L.) – гэта высокаўраджайная трава высокай якасці. Пры выкарыстанні для кіраванага выпасу, найлепшыя гатункі вельмі жыццяздольныя пры ўмове ўнясення ўгнаенняў, правільным кіраванні і не вельмі суровых зімах. У халодных рэгіёнах райграс пашавы іграе важную ролю ў кароткатэрміновых пашах з высокім ураджаем і якасцю. Райграс пашавы сумяшчальны ў сумесях з белай канюшынай. Падыходзіць для вырошчвання практычна на ўсіх тыпах глеб  за выключэннем  вельмі вільготных. Па выкіданні мяцёлкі райграс пашавы дзеліцца на ранні, сярэдні і позні, дыплоіднага і тэтраплоіднага тыпу.