Віка яравая (Vicia sativa)

Віка яравая (Vicia sativa) - валодае высокімі кармавымі вартасцямі і выкарыстоўваецца на сена, зялёны корм, збожжа і сілас. У 1 кг сухой масы змяшчаецца 150 - 190 г пратэіну, 230 - 270 г клятчаткі і да 37 мг каратыну. Віку высейваюць у сумесі з аўсом ці іншымі травамі. У сумесі яна менш палягае, дае вялікія ўраджаі і лепш есца жывёламі. На адным гектары віка назапашвае 40 - 50 кг азоту. Віка яравая - аднагадовая бабовая расліна. Суадносіны насення вікі і аўса павінны быць: для зоны дастатковага звільгатнення 2: 1 (120 - 140 кг вікі і 60 - 70 кг аўса), для зоны недастатковага звільгатнення 3: 1 (100 - 120 кг вікі і 40 - 50 кг аўса). Глыбіня заладкі насення 3 - 5 см. Віка добра рэагуе на занясенне арганічных і мінеральных угнаенняў. Пад зяблевае ўзворванне на 1 га рэкамендуецца ўнесці 20 - 30 т гною, 200 - 300 кг простага суперфасфату і 100 - 150 кг калійнай солі. Добрыя вынікі дае апрацоўка насення малібдэнам і нітрагінам. У перыяд вегетацыі віка-аўсяная сумесь не мае патрэбу ў спецыяльным даглядзе.  Лепшыя тэрміны ўборкі віка-аўсянай сумесі на сена – пачатак утварэння бабоў.Скошванне на зялёны корм і зводжванне вікі рэкамендуецца пачынаць з пачатку квітнення. На сілас прыбіраюць пры масавым утварэнні бабоў. На насенне віка прыбіраецца паасобным спосабам пры бурэнні і паспяванні бабоў ніжняй і сярэдняй часткі раслін.