Рутвіца рагатая (Lotus corniculatus)

Рутвіца рагатая (Lotus corniculatus) - шматгадовая бабовая культура, у натуральных прыродных асяроддзях расце на ўсіх тыпах мацерыковых сенажацяў. Рутвіца атрымала шырокае распаўсюджванне ў лугаўніцтве ЗША, Канадзе, некаторых раёнах Расіі і Заходняй Еўропы, дзе яна вырошчваецца на шматгадовых сеяных пашах. Даследаванні многіх навуковых устаноў СНД паказалі перспектыву яе ўкаранення, як у палявой, так і ў лугавой кормавытворчасці.

У 100 кг зялёнай масы рутвіцы рагатай ўтрымваецца 23,4 - 25,7 кг кармавых адзінак і 3,8 - 4,5 кг засвойнага пратэіну. На ўрадлівых глебах забяспечвае ўраджайнасць зялёнай масы да 350-400 ц/га.  Добры кампанент для лугавых травасумесяў, бо не агрэсіўная да іншых траў і ў цэнозе з імі стварае каштоўны травастой. Высокааблісцены, да квітнення добра з'ядаецца ўсімі відамі сельскагаспадарчых жывёл, не выклікае тымпаніі. Рана адрастае і валодае высокай актыўнасцю пасля скошвання, за вегетацыйны перыяд фармуе 2-3 укосу. У травасумесях захоўваецца да 4-5 гадоў. Пасля пяці гадоў выкарыстання травастою рутвіцы рагатай ў глебе застаецца да 62 ц/га каранёвай масы з утрыманнем 138 кг азоту, 31 кг фосфару і 72 кг калію. Лепшая бабовая культура для падсявання ў дзёран пры павярхоўным паляпшэнні лугавых угоддзяў. Засухаўстойлівая, але высокія ўраджаі дае пры нармальным звільгатненні. Вытрымлівае затапленне да 35 дзён. На поймавых землях ураджайнасць сена травастояў з удзелам рутвіцы рагатай дасягае 50 ц/га і больш. Можа расці на глебах, малапрыдатных для апрацоўкі іншых шматгадовых бабовых траў.