Пашавыя сумесі

Склад пашавых травасумесяў складаецца з наступных культур:

  • райграс пашавы,
  • райграс гібрыдны,
  • цімафейка лугавая,
  • аўсяніца лугавая,
  • аўсяніца чырвоная,
  • фестулоліум
  • купкоўка зборная,
  • мятлік лугавы,
  • канюшына паўзучая.

Для Рэспублікі Беларусь ТАА «Лакруа» прапануе травасумесі серыі FEEDMAX вытворчасці DLF-TRIFOLIUM A/S (Данія). Серыя FEEDMAX уключае ў сябе цэлы шэраг травасумесяў з рознымі саставамі, распрацаваныя спецыялістамі для розных агратэхнічных  умоў і патрэб пакупніка, дзеля атрымання высокапрадуктыўнай кормавытворчасці. Маючы розныя тэрміны спеласці, кампаненты травасумесі FEEDMAX забяспечваюць больш раўнамернае адрастанне травастою на культурным угоддзі, тым самым захоўваючы бесперапынны пашавы канвеер падчас усяго вегетацыйнага сезона. Высокая энергія ўзросту і хуткае здзірваненне дазваляе скарыстаць культурныя пашы з травасумессю FEEDMAX ужо ў год закладкі.